Мое письмо солдату

В Год мира и созидания учащиеся нашей школы принимают участие в областной акции «Мое письмо солдату». Ребята подготовили рисунки и письма военнослужащим, которые в мирное время защищают границу нашей Родины.

 

Сочинение учащегося 10 класса Черняка Ильи на тему: «Вялікая Айчынная вайна
ў лёсе сям’i майго сябра»

Кожны чалавек мае цікавую і менавіта захапляльную гісторыю сваей сям’і, сваіх продкаў. Я лічу, што трэба ведаць такія моманты і ганарыцца імі. Мой сябра аднойчы падзяліўся такой падзеяй.

«Дарогі, дарогі роднай зямлі! Менавіта яны настройваюць нас на асаблівыя думкі, пачуцці, перажыванні. Я сяджу каля акна вагона і гляджу на прабягаючыя ўздоўж вескі, дарогі, лясы і палі. Усе да болі знаемае, роднае, і ад гэтых пачуццяў хочацца плакаць ці выскачыць з вагона і бегчы па мокрай расе босымі нагамі, каб адчуць цяпло роднай зямлі. Я люблю сваю краіну такой, якой яна ёсць, але я хачу, каб яна стала яшчэ лепшай, каб не было зла, насілля, вайны. Людзі ўсей зямлі павінны аб’яднацца ў адзіным жаданні абараніць свет ад страшэннага тэрору, дамагчыся спакою, радасці на планеце, бо свет – гэта чыстае неба і звонкія песні, шчаслівыя ўсмешкі бацькоў і нашых братоў, якія заўседы гатовы ўстаць на абарону старых і дзяцей.

Вайна…Яна прынесла гора ў кожную сям’ю, у кожны дом. Мне ўзгадваецца аповед, які  мне расказала мая старэнькая  прабабуля…Ей было без малога 12 гадоў, калі пачалася вайна.

Яна добра памятае той дзень, калі да іх прыйшоў дзядзька і паведаміў страшную вестку. Колькі было слез, голасу, ляманту. За гэтыя гады сям’я бабулі зведала голад, холад, страх. Але самай цяжкай для іх была зіма 1943-1944 гадоў. Савецкая Армія гнала фашыстаў на захад, а яны здекваліся над мірнымі жыхарамі. У студзені 1944 года сям’ю выгналі з хаты, і яны ў 20-градусны мароз жылі ў хляве, закапаўшыся ў салому, спалі. А 24 красавіка фашысты   акружылі веску і сталі ўсіх жыхароў выганяць з хат. Прабабулю з татам, які быў связным у партызанскім атрадзе, прыгналі ў другую вёску і размясцілі ў хляве. Там яны з іншымі жыхарамі прабылі двое сутак без вады і ежы. А потым усіх памясцілі ў таварныя вагоны і прывезлі ў горад Браслаў, дзе дарослыя працавалі ў шахце, дабывалі магнізіт. Кармілі два разы ў дзень баландай з бручкі, рэпы, тухлай капусты. А самае страшнае невыноснае жыцце  для прабабулі і яе таты пачалося  ў снежні 1944 года. Савецкая Армія ўжо граміла фашыстаў  ў іх уласным логаве, палонных знялі з гэтага  лагера, і  яны пехатою ў дождж і снег, слякаць і мароз ішлі  і ішлі некалькі  тыдняў.

Людзі, змораныя, знясіленыя, галодныя, падалі. Іх забівалі, пакідалі на дарозе. Ногі былі ў мазалях і ранах ад драўляных кандалоў, вопратка была мокрая, а то і абледзянелая. Начавалі на гарышчах фабрык, заводаў, у канюшнях,  кароўніках, у апілках, саломе. У пачатку красавіка палонныя прыйшлі ў горад Эрфурт. І тут  за калючым дротам сядзелі да вызвалення. За тэрыторыяй лагера было поле, засеянае шпінатам, і самыя адчайныя падкопваліся пад дрот, каб сарваць жменьку гэтага ласунку. 27 красавіка прыйшло вызваленне. Дзесьці гадзін у пяць вечара далі каманду пакінуць лагер, нічога з сабой не браць. Усе былі вельмі здзіўлены. Вывелі ўсіх за тэрыторыю лагера і сталі строіць у калонну. А ў гэты час з-за гары паказаліся танкі. Да людзей пад’ехалі танкісты саюзных войск.Так прыйшло вызваленне. Пазней прабабуля і яе тата даведаліся, чаму ім не дазволілі нічога з сабой браць, іх павінны былі расстраляць. Вярнулася мая прабабуля са сваім  татам дадому толькі 5 лістапада 1945 года. Закончыла школу, паступіла ў Бабруйскі  настаўніцкі інстытут, скончыла яго і ўсё жыццё працавала настаўницай беларускай мовы і літаратуры.

Я еду на радзіму маей другой прабабулі, у Рагачоўскі раен Гомельскай вобласці. Бабуля многа расказвала мне пра жудасныя падзеі вайны, пра тое, што ей давялося перажыць. У Гомельскай вобласці, у Калінкавіцкім раене,  быў створаны Азарыцкі лагер смерці.        У гэтым жудасным лагеры смерці была мая прабабуля. Пад выглядам эвакуацыі насельніцтва ў лагер было дастаўлена 50 тысяч непрацаздольных грамадзян. Гэта ў асноўным былі жанчыны, старыя, дзеці. Лагер быў размешчаны ў нізкай, балоцістай мясцовасці, абнесены калючым дротам. Усе подступы  да лагера былі замініраваны. Вязняў марылі голадам, не давалі вады, забаранялі разводзіць кастры. Людзі корчыліся на купінах або лапках пад халодным сакавіцкім небам. Яны паміралі не толькі па аднаму, але нават цэлымі сем’ямі. Мёрзлыя целы памёрлых жанчын, старых, дзяцей ніхто не прыбірау, іх проста складвалі ў штабелі. Гэтыя штабелі чалавечых цел вышынёй амаль у два метры раслі з кожным днём. Прабабуля расказвала, што часта можна было бачыць, як па мертваму целу мацеры поўзае яшчэ жывое дзіця, або маці носіць на руках свае скарчанелае дзіцятка. Там, у лагеры, прабабуля захварэла на тыф. У гэтых нечалавечых умовах вязні знаходзіліся 10 дзен. Чырвоная Армія нанесла ўдар  і цаной многіх жыццяў салдат вызваліла вязняў. Па размініраванаму праходу воіны выводзілі людзей з лагера смерці. Мая прабабуля паправілася, потым вярнулася ў сваю веску. У 15 гадоў у яе пачалося самастойнае жыцце, бо яе бацькоў забілі фашысты.

         Тое, што перажылі мае прабабулі, ніколі  не павінна паўтарыцца. Пакуль мы, дзеці, не можам адстойваць мір, як дарослыя. Але можам унесці свой уклад у справу міра. Мы павінны часцей сустракацца з ветэранамі вайны і працы, праяўляць клопат пра старых, якія жывуць побач. Толькі мір ва ўсім свеце можа прынесці дабро, спакой, шчасце.Мы павінны заўсёды помніць і ўшаноўваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за нас. Мы не дазволім нікому перапісаць гісторыю, гэта наша перамога, і мы ганарымся нашым народам, салдатамі, якія вызвалілі ўвесь свет ад карычневай чумы. Мы зробім усё для таго, каб раніцай птушкі нас будзілі сваёй песняй, каб мы спяшаліся да сваіх сяброў, каб на самай выдатнай планеце назаўседы пасяліўся мір! Бо мір – гэта мая родная Беларусь, бо мір – гэта школьны званок, бо мір – гэта школа, у вокны якой свеціць сонца.»